Лукашэнку запрасілі ў Японію на цырымонію да імператара

Лукашэнку запрасілі ў Японію на цырымонію да імператара

Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў Японію на цырымонію ўзыходжання новага імператара Нарухіта. Яна прызначаная на 22-23 кастрычніка бягучага года. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага. "Для нас будзе вялікім гонарам, калі ён будзе прысутнічаць на цырымоніі", — цытуе словы дыпламата interfax.by.

Як вядома, Нарухіта атрымае трон 1 траўня, пасля таго, як яго бацька, імператар Акіхіта адмовіцца ад прастолу. Аднак асноўную цырымонію адклалі да восені.

Лукашэнка наведваў Японію толькі аднойчы — у 1998 годзе, калі ездзіў на XVIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Нагана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі