Лукашэнку перадалі прывітанне ад брата з Афрыкі

Гасцей з Зімбабвэ ў Мінску засыпала снегам / Прэс-служба Лукашэнкі
Гасцей з Зімбабвэ ў Мінску засыпала снегам / Прэс-служба Лукашэнкі

Аляксандру Лукашэнку перадалі прывітанне ад брата з Афрыкі, паведамляе sb.by. У аўторак з ім сустрэўся міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрык Шава. У Мінску госці з афрыканскай краіны трапілі пад снег. Лукашэнка запэўніў іх, што "снег сапраўдны", і яны своечасова прыехалі. Гаворка ішла пра "спецыяльны план" сумеснай працы РБ і Зімбабвэ. Лукашэнка сёлета быў з візітам у гэтай краіне і хоча, каб дасягнутыя дамоўленасці як найхутчэй пачалі рэалізоўвацца — патрэбныя грошы.

Шава ж дзякаваў за запрашэнне, гаварыў, што ўражаны палацам, дзе адбывалася сустрэча. І дадаў: "Дазвольце таксама перадаць самыя цёплыя пажаданні ад вашага брата — прэзідэнта Зімбабвэ". Высвятляецца, што Эмерсан Мнангагва найперш заклапочаны станам здароўя беларускага дыктатара.

БЕЛТА ўдакладняе, што міністр з Зімбабвэ выказаўся наконт брата "вобразна".

Лукашэнку перадалі прывітанне ад брата з Афрыкі
president.gov.by

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі