Лукашэнку параілі завесці дамавіка (відэа)

Лукашэнку параілі завесці дамавіка (відэа)

Падчас паездкі ў Слаўгарадскі раён Аляксандр Лукашэнка атрымаў у падарунак фігурку дамавіка. Адпаведнае відэа з'явілася ў Telegram-канале "Пул Першага". 

Жанчына ў нацыянальным строі ўручае кіраўніку дзяржавы падарунак-сувернір ад Слаўгарадскай зямлі. "Гэта ў доме трэба паставіць?" — удакладняе Лукашэнка. 

Аўтары канала "Пул Першага" адзначаюць, што пасля Слаўгарада кіраўнік Беларусі паехаў у свой дом у Александрыі ў Шклоўскім раёне. Не выключана, што фігурка дамавіка застанецца там. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі