Лукашэнку падрыхтавацца? Хто ў Трампа ў чарзе на "нармалізацыю" — эфір
Аркадзь Мошас
З заяў і Трампа, і іншых прадстаўнікоў ЗША вынікае, што змена рэжыму не з’яўляецца асноўнай мэтай распачатай 28 лютага вайсковай аперацыі ў Іране. Дакладней, такой мэты ўвогуле няма. Эксперты лічаць, што Вашынгтон хоча скіраваць Іран на шлях Венесуэлы: прыбраць аўтарытарнага лідара і паставіць перад новым кіраўніцтвам старога рэжыму пэўныя ўмовы. А ваенная аперацыя толькі для таго, каб паказаць, што чакае тых, кім ЗША незадаволеныя. Ці з тымі, хто не выконвае ўзятыя на сябе абавязальніцтвы….
Ці стала зразумела, якія мэты ставяць перад сабой ЗША і Ізраіль у Іране, і ці сапраўды змена рэжыму — гэта не іх шлях? Ці існуе пагроза вялікай вайны ў рэгіёне, і як гэта закране Еўропу? Ці варта Лукашэнку пачынаць хвалявацца, і чаму Кіеў не ўхваляе сяброўства Трампа з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас у 13:00.