Лукашэнка звольніў аднаго з кіраўнікоў Мытнага камітэта

Лукашэнка звольніў аднаго з кіраўнікоў Мытнага камітэта

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргея Барысюка. Адпаведны ўказ апублікаваны сёння, 25 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Прычыны адстаўкі не вядомыя.

Сяргей Барысюк працаваў у мытных органах з 1995 года. У 2003 годзе ён ачоліў мытню “Мінск-2”, праз год быў прызначаны на пасаду начальніка Упраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК, а ў 2008 годзе стаў намеснікам старшыні камітэту.

На мінулым тыдні кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык паведаміў пра затрыманне яшчэ трох чалавек па рэзананснай справе аб карупцыі на Ашмянскай мытні, нагадвае “Наша Ніва”.

Фота: CTV.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі