Вы тут

Лукашэнка змяніў межы трох абласцей Беларусі

Мапа Беларусі / trakt.by

З 1 снежня па ўказе Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі ўстаноўлены новыя межы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, а таксама іх раёнаў і горада Жодзіна. Усе змены цэнтралізавана будуць унесеныя ў Адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці і Рэестр адрасоў, пра што паведамляе "Сталічнае тэлебачанне".

Не будзе спаганяцца пошліна за выдачу дакумента, якi сведчыць пра права на зямельны ўчастак. Таксама не трэба будзе плаціць за ўнясенне змяненняў у дакументы з інфармацыяй пра адрас. Дзеянне дамоў арэнды зямельных участкаў, чые межы зменяцца, працягнецца да спынення тэрміну арэнды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.