Лукашэнка збіраецца ўдвая скараціць дзяржапарат

“У бліжэйшы час мы яшчэ раз падыдзем да значнага скарачэння дзяржаўных служачых. Не таму, што яны дрэнныя, а таму, што нам трэба падымаць выканальніцкую дысцыпліну”, - цытуе словы кіраўніка дзяржавы БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за кошт чарговага скарачэння дзяржапарату будзе павышана заработная плата дзяржаўных служачых, а таксама іх статус.

Папярэняе скарачэнне чыноўнікаў было ў мінулым годзе. Тады свае пасады страцілі каля 25% дзяржслужачых. Што праўда, усе яны былі працаўладкаваныя ў іншых месцах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі