Вы тут

Лукашэнка заявіў, што "на нагах" зноў перанёс каранавірус

Аляксандр Лукашэнка ўжо не першы раз кажа, што перахварэў на каранавірус / Reuters

20 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "на нагах" перанёс каранавірус, а калі дакладна — штам COVID-19 омікрон. "Прагаварыўся" ён падчас сустрэчы з расійскім госцем — кіраўніком Рэспублікі Тыва: "Я гавару гэта яе чалавек, які сам другі раз — ужо гэтым омікронам — перахварэў". А далей Лукашэнка развіваў тэму. "Ён [омікрон] пнеўманіі не дае, — працягваў ён свой аповед. — Я, напрыклад, на нагах яго перанёс. І заўважыў толькі ў канцы, калі нейкі там тэст зрабілі".

Не выключана, што ў студзені Аляксандр Лукашэнка уручаў прэміі, калі ўжо заразіўся каранавірусам (на першым відэа). Упершыню ён распавёў, што перахварэў на каранавірус летам 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.