Лукашэнка заявіў, што беларускія анколагі вартыя Нобелеўскай прэміі

Лукашэнка заявіў, што беларускія анколагі вартыя Нобелеўскай прэміі

Наведваючы анкалагічны дыспансер у Мінску, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускія анколагі вартыя Нобелеўскай прэміі.

"Ім Нобелеўскую прэмію трэба даваць, яны ўсіх тут вылечваюць", — сказаў пра дактароў Лукашэнка.

За апошнія 25 гадоў колькасць пацыентаў з анказахворваннямі вырасла. У тым ліку гэтаму паспрыяла развіццё сродкаў і метадаў дыягностыкі. Таксама адбілася на гэтым сталенне насельніцтва. Пры гэтым колькасць смерцяў, да якіх прывялі анкалагічныя захворванні, не павялічваецца.

У дыспансеры кіраўнік Беларусі пагутарыў з пацыентамі і ўручыў ім падарункі на Новы год. У дзяцей, якіх Лукашэнка сустрэў у калідорах лякарні, абсалютна выпадкова таксама былі з сабой падарункі. Адзін з іх — карціна, якую дзяўчынка намалявала ў гонар выздараўлення маці — кіраўнік Беларусі паабяцаў павесіць у Палацы Незалежнасці, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі