Вы тут

Лукашэнка заявіў кіраўнікам краін ЕАЭС, што "адседзецца не атрымаецца"

Удзельнікі саміта / akorda.kz

27 траўня Аляксандр Лукашэнка па відэасувязі паўдзельнічаў у пасяджэнні вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. У сваёй прамове ён гаварыў рэчы, якія наўрад ці абрадавалі многіх кіраўнікоў краін па той бок экрана.

"Санкцыйны прэсінг не слабее, а хутчэй, наадварот, узмацняецца, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Па прычыне глабальнага характару эканомікі і таго факту, што Расія і Беларусь — найбуйнейшыя гандлёва-эканамічныя вашы партнёры [краін ЕАЭС — Арменіі, Казахстана, Кыргызстана], наступствы санкцый у той ці іншай ступені закрануць усіх [членаў cаюза]".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "адседзецца не атрымаецца". Ён у чарговы раз заклікае "партнёраў" "згуртавацца і дзейнічаць адзіным фронтам", "пераадолець нацыянальны эгаізм", актыўна займацца "імпартазамяшчэннем". А яшчэ Лукашэнка пераконваў, што ў ЕАЭС і без "калектыўнага Захаду" ёсць сябры і пералічыў іх: Іран, Егіпет, Інданэзія, Куба, Венесуэла, КНР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.