Вы тут

Лукашэнка: заклікаюць спыніць "Гродна Азот" ці страйкаваць, а калі выбух?

"Гродна Азот" / grodnonews.by

29 кастрычніка падчас кадравых прызначэнняў Аляксандр Лукашэнка згадаў пра сітуацыю на "Гродна Азоце". Ад панядзелка там былі спробы арганізаваць забастоўку, праходзілі затрыманні актывістаў. Памочнікам Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці стаў ужо былы міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Яму і давядзецца адказваць за "парадак у вобласці".

"Хай невялікія там былі гэтыя акцыі — 1-2 тысячы, але тым не менш. Асабліва ў Гродне, гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта што такое: заклікаюць спыніць "Гродна Азот" ці зладзіць страйк. А калі выбух…".

Лукашэнка нагадаў, што там "высокатэхналагічная небяспечная вытворчасць". "Не дай бог што здарыцца — Гродна побач, накрые цалкам, — маляваў ён катастрофу. — А ружа вятроў заходняя. Там круціць гэты вецер, над Гроднам разнясе воблака, загінуць тысячы і тысячы людзей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.