Лукашэнка заклікаў спыніць "балаўство з падаткамі на спіртное"

Лукашэнка заклікаў спыніць "балаўство з падаткамі на спіртное"

Аляксандр Лукашэнка адгукнуўся на трагедыю ў расійскім Іркуцку, дзе 77 чалавек памерлі ад атручання, выпіўшы канцэнтрат для ваннаў "Баярышнік". Кіраўнік Беларусі заклікаў чыноўнікаў і сілавікоў не дапусціць такога ў нашай краіне. Такая заява прагучала ў сюжэтах навінаў на тэлеканалах АНТ і "Беларусь-1".

На нарадзе 26 снежня Лукашэнка згадаў пытанні бяспекі падчас калядных і навагодніх святаў. Ён перасцярог ад паўтарэння расійскага досведу: "І глядзіце, каб не адбылося, як у Расіі. Яны пачалі падымаць акцызы на алкаголь, зрабілі завоблачныя цэны на спіртныя напоі — і людзі пачынаюць піць барматуху, як гэта было ў нас у савецкія часы".

Лукашэнка: "Трэба спыніць гэтае балаўство з гэтымі падаткамі на спіртное. Ну, святы... Такія нашы людзі-славяне. І выпіць любяць, і закусіць. Не трэба іх штурхаць да таго, каб піць глог ці яшчэ штосьці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі