Лукашэнка заклапочаны тым, што міліцыя не заўжды знаходзіць хуліганаў
![Лукашэнка заклапочаны тым, што міліцыя не заўжды знаходзіць хуліганаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mus-2812.jpg.webp?itok=bOXmhZWJ)
Аляксандр Лукашэнка даручыў міліцыі ўзмацніць барацьбу з хуліганствам. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам.
Кіраўнік Беларусі занепакоены ростам хуліганскіх злачынстваў і тым, што міліцыя часам не знаходзіць вінаватых. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, гэта "маральна цісне нашых людзей, а мы іх павінны абараніць". Лукашэнка запатрабаваў, каб міліцыя жорстка ставіла на месца хуліганаў — да следчых дзеянняў і судовых разглядаў.
Кіраўнік дзяржавы пазітыўна ацаніў патруляванне вуліцаў у гарадах і прапанаваў яе ўсюды падтрымліваць.
У сваю чаргу, Шуневіч паведаміў, што сітуацыя са злачыннасцю ў краіне знаходзіцца пад кантролем. Міністр распавёў пра вынікі працы МУС у адыходзячым годзе.
Фота: БЕЛТА