Лукашэнка загаварыў пра ўвядзенне ў РБ стратэгічнай ядзернай зброі

Беларусаў запалохалі рэпрэсіямі, цяпер палохаюць ядзернай зброяй / t.me/brestoik/
Беларусаў запалохалі рэпрэсіямі, цяпер палохаюць ядзернай зброяй / t.me/brestoik/

Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра ўвядзенне ў Беларусь стратэгічнай ядзернай зброі.

"Трэба будзе, мы з Пуцным увядзем сюды і стратэгічную ядзерную зброю! — заявіў ён у "пасланні народу і нацсходу". — Мы ні перад чым не спынімся!".

Таксама Лукашэнка распавёў, што даручыў неадкладна аднавіць у Беларусі пляцоўкі, дзе раней размяшчаліся ракетныя комплексы "Таполя".

31 сакавіка Аляксандр Лукашэнка ўпершыню выказаўся пра планы Расіі размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Ён абгрунтаваў "вяртанне" ядзернай зброі ў Беларусь пагрозай "агрэсіі з Захаду".

Стратэгічная ядзерная зброя адрозніваецца большай магутнасцю ў параўнанні з тактычнай. Яна дастаўляецца з дапамогай міжкантынентальных ракет і здольна знішчыць цэлы горад.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі