Лукашэнка абгрунтаваў "вяртанне" ядзернай зброі ў РБ пагрозай "агрэсіі з Захаду"

Генералы перад "пасланнем" / Мінабароны РБ
Генералы перад "пасланнем" / Мінабароны РБ

31 сакавіка падчас "паслання народу і нацсходу" Аляксандр Лукашэнка ўпершыню выказаўся пра планы Расіі размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Лукашэнка абгрунтаваў "вяртанне" ядзернай зброі ў Беларусь пагрозай "агрэсіі з Захаду" — нібыта беларуская разведка мае такія даныя. З яе дапамогай ён хоча "абараніць беларускую дзяржаву і забяспечыць мір беларускаму народу". "Пад бізуном жыць і рабамі не будзем", — дадаў ён.

"Гэта наша зброя, якая будзе садзейнічаць суверэнітэту і незалежнасці!", — заявіў у далейшым у "пасланні" пра тактычную ядзерную зброю Аляксандр Лукашэнка.

Пра тое, што ў Беларусі Расія збіраецца размясціць тактычную ядзерную зброю, 25 сакавіка заявіў Уладзімір Пуцін. Лукашэнка ад таго часу ніяк гэта не каментаваў. Пуцін лічыць, што Расія не парушае рэжыму нераспаўсюду ядзернай зброі, паколькі РБ не атрымае кантролю за ядзернымі зарадамі. Падобную заяву зрабілі і ў МЗС РБ.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі