Вы тут

Лукашэнка загадаў стварыць на БелАЭС два фонды

Беларуская АЭС / Еўрарадыё

26 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №32 "Аб фондах Беларускай атамнай электрастанцыі", перадае БЕЛТА.

Згадна з дакументам, будуць створаныя два фонды: адзін з іх — для фінансавання работ па вывадзе АЭС з эксплуатацыі, другі — для фінансавання работ па падтрыманні i павышэнні бяспекі АЭС. Адзначаецца, што стварэнне такіх фондаў з'яўляецца сусветнай практыкай.

Адлічэнні ў гэтыя фонды будзе штомесяц рабіць РУП "Беларуская АЭС" пасля ўводу ў эксплуатацыю. Пералічваць туды будуць не больш за 15% выручкі ад рэалізацыі электраэнергіі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.