Вы тут

Лукашэнка загадаў пабудаваць у Мінску 4 новыя інтэрнаты

Студэнцкія інтэрнаты ў Мінску / minsknews.by

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся за чатыры гады пабудаваць чатыры новыя студэнцкія інтэрнаты ў Мінску, паведамляе Нацыянальны прававы партал.

Плануецца, што ў сталіцы з'явяцца тры інтэрнаты на 1030 месцаў і адзін — на 700 месцаў. Згодна з распараджэннем, там будуць пражываць студэнты БДУІР, БДМУ, БНТУ, БДТУ і БДУФК.

Таксама запланавана будаўніцтва ў Мінску "навучальнага корпуса практыка-арыентаванага навучання" на 1000 месцаў для медыцынскага ўніверсітэта.

Хто будзе будаваць новыя інтэрнаты і за якія сродкі — будзе зразумела пасля афіцыйнага апублікавання дакумента.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.