Лукашэнка загадаў КДБ разабрацца з распаўсюджвальнікамі фэйкаў пра каранавірус

Аляксандр Лукашэнка / Reuters
Аляксандр Лукашэнка / Reuters

Сёння на нарадзе Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у КДБ разабрацца з распаўсюджвальнікамі фэйкаў пра смерці з-за каранавіруса, паведамляе прэс-служба. Ён звярнуўся да старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка з патрабаваннем "добранька прайсціся па гэтых сайтах, каналах":

"Загінула жанчына ў Віцебску — ніякага там каранавіруса, і пасля гібелі ўзялі аналізы некалькі разоў. Мне дакладваюць па кожным выпадку падобных смерцяў. Не, ўзялі, раскаталі, што загінула нібыта ад каранавіруса. Для чаго? Каб стварыць паніку", — заявіў Аляксандр Лукашэнка . Ён запатрабаваў разабрацца з "нягоднікамі, якія ўкідваюць гэтыя фэйкі".

Учора сайт "Наша Ніва" заявіў, са спасылкай на сваякоў і лекараў, што ў Віцебску, ў памерлай ад пнеўманіі жанчыны быў станоўчы тэст на каранавірус. Сваякі загінулай распавялі, што яны таксама здалі тэсты на каранавірус. Цяпер чакаюць вынікаў. Кажуць, прыкмет захворвання ў іх пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі