Лукашэнка загадаў апазіцыі з 20.00 "жыць паводле закону"

Лукашэнка загадаў апазіцыі з 20.00 "жыць паводле закону"

Пасля галасавання Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў. Карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук пацікавіўся, наколькі доўгай будзе цяперашняя палітычная лібералізацыя.

У адказ кіраўнік дзяржавы заявіў на адрас апазіцыі: "Выбары заканчваюцца сёння а 20-й гадзіне — пачынайце жыць паводле закону".

Згадаўшы несанкцыяванае Шэсце нацыянальнага сцяга, якое адбылося ў Мінску 10 кастрычніка, Лукашэнка заявіў, што на акцыі не было ніводнага міліцыянта. Па яго словах, такое было яго жорсткае патрабаванне. І ён паўторна прыгразіў: "Выбары заканчваюцца ў 20 гадзін. Выконвайце закон!"

Па яго словах, апазіцыянераў у краіне няшмат: "Мы ведаем усіх апазіцыянераў паіменна — іх 400 чалавек. Але ёсць яшчэ зявакі, якія ходзяць следам за імі".

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ўлада не баіцца "гэтых 400 чалавек", але асцерагаецца за зявак, якія за імі ходзяць.

Ён паабяцаў, што не будзе адбіраць замежныя гранты ў апазіцыі, але распавядзе народу, адкуль гэтыя грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі