Лукашэнка прапануе аддаць Мінску будынак прэзідэнцкай бальніцы (відэа)

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гораду патрэбная новая і "немалая лякарня". Але, замест таго, каб яе будаваць, ён прапанаваў разгледзець варыянт перадачы гарадскім уладам будынка Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Упраўлення справамі прэзідэнта. Лукашэнка прапануе пабудаваць новую прэзідэнцкую бальніцу, "больш кампактную", "дзесьці пад горадам ці ў горадзе".



"Гэта было б нашмат танней для краіны: мы аддаем [старшыні Мінгарвыканкама] Ладуцьку гэтую бальніцу, а замест яе, каб горад не траціў 500 мільёнаў долараў на будаўніцтва новай бальніцы, маглі б у пяць разоў танней пабудаваць невялікі кампактны цэнтр", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.



Лукашэнка даручыў разгледзець усе прапановы і вынесці на яго разгляд найбольш аптымальны варыянт.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі