Лукашэнка: З 2011 года мы будзем жыць, як у Еўропе

Беларуская сельская гаспадарка будзе даведзена да стандартаў сусветнага ўзроўню. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі па рэгіёнах краіны, перадае БЕЛТА.
Пасля наведвання свінакомплекса беларуска-дацкага прадпрыемства
"Белдан" прэзідэнт падкрэсліў, што падобныя комплексы неабходна
паступова ўкараняць ва ўсёй краіне.

Тут выкарыстаныя не толькі сучасныя
будаўнічыя тэхналогіі, але і створаныя аптымальныя ўмовы для ўтрымання
жывёл: усталяваныя сістэмы клімат-кантролю, вентыляцыі, цёплых падлог,
тэхналагічных сістэм утрымання жывёл і сістэм выдалення гною.

Як
адзначыў Лукашэнка, сёння ў нас ёсць добрая магчымасць пераняць лепшыя
перадавыя еўрапейскія тэхналогіі і ўкараніць іх у сябе.

Кіраўнік
дзяржавы таксама падкрэсліў, што да 1 студзеня 2010 года цалкам на
еўрапейскія нормы выйдзе будаўнічая галіна.

А “з 2011 года мы будзем
жыць, як у Еўропе, падцягнуўшы і іншыя кірункі", - сказаў ён.