А. Лукашэнка выказаўся наконт санкцыяў з боку ЗША

На нарадзе, прысвечанай пытанням знешняй палітыкі, якая адбылася 27 сакавіка, А.Лукашэнка выказаўся пра неабходнасць пашыраць гандлёвыя кантакты.


"У апошні час нашыя "свядомыя" ўсё часцей гавораць пра тое, што ў нас будуць праблемы ў эканоміцы, амерыканцы нас прыціснулі, пра гэта дакладае і МЗС", – адзначыў Лукашэнка. Па яго словах, санкцыі ЗША ў дачыненні да Беларусі павінны быць кампенсаваныя дыверсіфікацыяй экспарту.

Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, даўно было неабходна пашырыць спектр краінаў для экспарту нашых тавараў. "Мы не можам быць завязаныя толькі на Расію, Еўрасаюз і ЗША".

"БЕЛТА"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі