Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды з нагоды Дня Незалежнасці (відэа)

29 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі. Сярод іх — ордэн “За службу Радзіме”. Яго атрымалі афіцэры за поспехі падпарадкаваных ім вайсковых падраздзяленняў у вучэннях і падтрыманні высокага ўзроўню баявой гатоўнасці.

Падчас цырымоніі ўручэння ўзнагародаў кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў цяперашніх умовах даводзіцца асаблівую ўвагу надаваць абароназдольнасці краіны. У прыватнасці, вялікае значэнне надаецца “падтрымцы нармальнага ўзроўню Узброеных сілаў, ваеннай бяспецы”, піша sputnik.by

“Таму рэгулярна праводзяцца вучэнні, удасканальваецца сістэма кіравання войскамі, іх аснашчэнне найноўшым узбраеннем, падрыхтоўка афіцэрскага і шараговага складу”, — сказаў Лукашэнка.

Апроч таго, беларускі лідар адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі вялікую групу прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу, будаўнікоў, педагагічных работнікаў і дзеячаў культуры і мастацтва.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі