Лукашэнка ў Малдове працаваў на трактары (фота)

Лукашэнка ў Малдове працаваў на трактары (фота)

Аляксандр Лукашэнка ў Малдове працаваў на трактары. Кіраўнік Беларусі разам з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам прыняў удзел у цырымоніі “Дзень поля”, прысвечаным пачатку пасяўной кампаніі. Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка і Дадон наведалі выставу беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, а пасля на трактарах саджалі кукурузу. Прэзідэнт Малдовы паабяцаў восенню адправіць ураджай у Беларусь.

Ігар Дадон заявіў падчас размовы з Аляксандрам Лукашэнкам, што беларускі трактар ёсць у кожным населеным пункце яго краіны. “Ён самы надзейны, і наш народ да яго прызвычаіўся. Яго ахвотна набываюць”, — адзначыў прэзідэнт Малдовы.

Падчас наведвання інстытута раслінаводства Дадон паабяцаў, што навучыць Лукашэнку апрацоўваць вінаград і вырабляць з яго натуральнае віно.

Лукашэнка знаходзіцца ў двухдзённым афіцыйным візітам у Малдове. Ён сустракаўся з прэзідэнтам і прэм’ерам гэтай краіны. Найперш абмяркоўвалася гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва краін.

Лукашэнка ў Малдове працаваў на трактары (фота)
Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі