Лукашэнка ў Астане: Мы разам будуем унікальнае ўтварэнне

У пятніцу адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.



"Казахстан для нас — надзейны сябра і саюзнік, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Мы разам будуем унікальнае на постсавецкай прасторы ўтварэнне — Еўразійскі эканамічны саюз, які дасць вялікія магчымасці для развіцця эканомік нашых дзяржаваў".



Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што "неабходна максімальна задзейнічаць перавагі Адзінай эканамічнай прасторы для ўмацавання ўзаемавыгадных адносінаў паміж нашымі краінамі". Рашэнню гэтай задачы будзе садзейнічаць зацверджанне дарожнай карты двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2014-2016 гады, лічыць Аляксандр Лукашэнка.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі