Лукашэнка: Трэба ўгрызацца ў рынак Еўрасаюза, хаця ЕС і перажывае няпростыя часы

Лукашэнка: Трэба ўгрызацца ў рынак Еўрасаюза, хаця ЕС і перажывае няпростыя часы

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад чыноўнікаў не ўпусціць момант паляпшэння сусветнай кан'юнктуры для прасоўвання беларускіх тавараў. "Пры гэтым трэба выключыць сітуацыю, калі мы кідаемся туды, дзе нас не чакаюць, пакідаючы найбольш выгадныя напрацаваныя рынкі бліжэйшых краінаў", — удакладніў кіраўнік Беларусі.

У ліку знешнеэканамічных прыярытэтаў нашай краіны застаецца далейшая нармалізацыя адносінаў з Еўрасаюзам.

"Наш сусед — Еўрапейскі саюз — перажывае няпростыя часы. Сёння там сутыкнуліся з цэлым шэрагам сур'ёзных выклікаў. Але, смею запэўніць, з гэтымі выклікамі Еўрасаюз справіцца, — абнадзейвае Аляксандр Лукашэнка. — Я ўжо шмат разоў казаў, што нам патрэбны моцны Еўрапейскі саюз як у эканамічных, так і ў палітычных адносінах. ЕС — гэта магутная, адна з апор шматпалярнага свету. Гэтым усё сказана".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на дадзены момант еўрапейскія санкцыі з беларускіх прадпрыемстваў знятыя, а квоты на пастаўкі нашага тэкстылю ў Еўропу адмененыя.

"Гэтыя рэаліі адкрываюць новыя магчымасці супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Нельга ўпусціць момант. Трэба літаральна угрызацца ў еўрапейскі рынак, які з'яўляецца найбольш плацёжаздольным і тэхналагічным. І гэта задача для ўсіх", — дадаў Лукашэнка.

У студзені — сакавіку 2017 год экспарт Беларусі ў краіны ЕС склаў $2,9 млрд у эквіваленце. Гэта на 9,4% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Еўрасаюз застаецца для Беларусі другім па важнасці рынкам пасля расійскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі