Лукашэнка стварае дрэваапрацоўчы холдынг на базе "Івацэвічдрэва"
![Лукашэнка стварае дрэваапрацоўчы холдынг на базе "Івацэвічдрэва"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ivaceviczy-0303.jpg.webp?itok=GN8K1I5E)
Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў указ №78 "Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынгу".
Як паведамляе БЕЛТА, стварацца холдынг будзе на базе ААТ "Івацэвічдрэў". У статутны фонд гэтага прадпрыемства перададуць акцыі дрэваапрацоўчых арганізацый, якія цяпер знаходзяцца ў кіраванні Банка развіцця Беларусі. "Івацэвічдрэў" стане кіруючай кампаніяй холдынгу.
Банк развіцця больш не будзе кіраваць дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі.
Мадэрнізацыя дрэваапрацоўкі была адным з найбольш маштабных эканамічных праектаў улады ў мінулае дзесяцігоддзе, які ў прынцыпе праваліўся.
Дарэчы, мадэрнізацыю працягнуць у рамках холдынгу. У найбліжэйшыя пяць гадоў у галіну плануюць укласці яшчэ мінімум мільярд долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.