Лукашэнка рыхтаваў змены ва ўрадзе паўгода

Аляксандр Лукашэнка чакае ад урада канструктыўных прарыўных ідэй для павышэння эфектыўнасці эканомікі. Пра гэтаым кіраўнік дзяржавы заявіў 29 снежня падчас прадстаўлення на пасадзе новага прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, перадае БЕЛТА.

Беларускі кіраўнік заявіў, што ніякай надзвычайшчыны ў новых прызначэннях няма. Па яго словах, працэс ратацыі кадраў ідзе пастаянна. "Асаблівае значэнне я надаю цяперашнім кадравым рашэнням, закліканым умацаваць эканамічны блок", — дадаў Лукашэнка. Менавіта таму склад кіраўніцтва Савета міністраў абноўлены больш чым напалову.

Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што абдумваў кадравую рэформу вельмі доўга: "Я перахварэў мінімум паўгода гэтымі пытаннямі. Вельмі шмат было сумневаў. Ніхто не лабіраваў ніякія пасады. Да апошняга моманту наогул шмат хто не ведаў, чым ім прыйдзецца займацца. Гэта было асабіста маё рашэнне".

Таксама Лукашэнка дадаў, што згодна з Канстытуцыяй новы прэм'ер-міністр на працягу двух месяцаў павінен прадставіць парламенту праграму дзейнасці ўрада. Акрамя таго, з Кабякова не здымаецца задача падрыхтоўкі прапаноў па далейшай аптымізацыі органаў дзяржкіравання.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі