Лукашэнка рвецца абараняць Маскву, а расійская прапаганда з яго кпіць

Лукашэнка змог звязаць сітуацыю з Ryanair і адносіны Расіі з краінамі Захаду / калаж Еўрарадыё
Лукашэнка змог звязаць сітуацыю з Ryanair і адносіны Расіі з краінамі Захаду / калаж Еўрарадыё

Выступаючы ў парламенце 26 траўня, Лукашэнка некалькі разоў рабіў рэверансы ў бок Расіі. У асноўным ён выкарыстаў традыцыйныя страшылкі а-ля "трэніруюцца на Беларусі, а потым возьмуцца за ўсходняга суседа". На яго думку, Захад трэба спыніць, а беларускае грамадства гатовае стаць "фарпостам Новай Еўразіі".

Лукашенко рвётся защищать Москву, а российская пропаганда над ним подтрунивает

— Навошта трэба было ладзіць усю гэту каніцель дзеля таго, каб гэтага чалавека засунуць у КПЗ у Мінску? Ну сэнс у гэтым? І атрымаць велізарную колькасць санкцый? — задаўся пытаннем Карэн Шахназараў, часты госць Салаўёва. — Гэта гаворыць пра тое, што палітык не пралічвае сітуацыю. І гэта гаворыць пра слабасць палітыка. Мы, на жаль, назіралі апошні год вось такія спарадычныя рухі Аляксандра Рыгоравіча, і гэта папраўдзе не ёсць добра. Я ў гэтай сітуацыі не думаю, што Расійскай Федэрацыі трэба ўвесь час пакрываць і закрываць Аляксандра Рыгоравіча сваім аўтарытэтам. Гэта наносіць удары і Расійскай Федэрацыі.

Карен Шахназаров

Шахназараў пайшоў далей: па яго словах, Лукашэнка ўпэўнены, што РФ павінна яго ратаваць (на хвіліначку, сам Лукашэнка на публіцы ўпэўнены ў адваротным: што гэта Беларусь ратуе Расію). Пры гэтым "акцыя з самалётам", на думку рэжысёра, не магла атрымаць ухваленне ад Масквы, бо "яна проста дурная".

Спроба парыраваць з боку Шпакоўскага была такая: "Я вось выкажу сумневы, што ў нас ёсць сур'ёзныя аператыўныя пазіцыі ў Грэцыі. Хтосьці ж павінен быў падказаць. І я не выключаю, што гэта былі браты".

Гэта значыць, Шпакоўскі спрабаваў "замазаць" у справу расійскія спецслужбы. Астатнія госці праграмы ў адзін голас імавернасць такога адкінулі.

Палітолаг Аляксей Часнакоў, таксама часты госць расійскага дзяржТБ, паўтарыў думку: калі ў Беларусі праз борт Ryanair паўстануць праблемы, то яны закрануць і Расію. Таму Мінску варта было б думаць перад такімі крокамі.

— Вось цяпер паказваюць, што Пратасевіч быў ва Украіне, страляў там у Луганску ці Данецку [Пратасевіч сапраўды быў на Данбасе, але ў якасці фатографа. — Еўрарадыё]... А чаго ж Беларусь нічога не зрабіла тады?! <...> Дык вы ж нічога не зрабілі, вы ж з 2014 года яго, як кажаце, да гэтай здрады вялі, — дадаў ён.

 

Упісаліся за Сапега

Незадаволеныя расійскія прапагандысты аказаліся і арыштам дзяўчыны Рамана Пратасевіча Сафіі Сапега. І тут выразней за ўсіх пазіцыю сфармулявала галоўная рэдактарка RT і Sputnik Маргарыта Сіманьян:

"Я не ведаю, ці ёсць Сапега рэдактарам канала са злівамі звестак сілавікоў. Можа, і так. Можа, і не. Хай даказваюць. Дакажуць — хай караюць. Але вось гэтыя прызнальныя відэа нікому не робяць гонару", — напісала яна. А за некалькі допісаў да гэтага прасіла: "Вярніце дзяўчыну".

Зрэшты, яшчэ некалькімі допісамі вышэй у тг-канале Сіманьян — камплімент на адрас Лукашэнкі. А вось супрацоўнік RT Антон Красоўскі дазволіў сабе выказацца максімальна жорстка. Ён сказаў пра дзевяць мільёнаў беларусаў, якіх "аддалі Лукашэнку ў парабкі". Вядома, назваў іх "сваімі, рускімі людзьмі". Але крытыку ў адрас кіраўніка Беларусі дазволіў.
 

Галоўны з тых, хто прайграе, — Расія

Блізкія да розных вежаў Крамля тэлеграм-каналы далі залп па афіцыйным Мінску. І гэта пры тым, што зусім нядаўна яны амаль у адзін голас, перабіваючы адзін аднаго, казалі, што Лукашэнка малайчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі