Лукашэнка распавёў, што яго насцярожвае ў беларускай эканоміцы

Лукашэнка распавёў, што яго насцярожвае ў беларускай эканоміцы

26 лістапада Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад урада, Нацбанка, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама па ацэнцы вынікаў 2018 года і праектах прагнозных дакументаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2019 год, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што эканоміка Беларусі расце практычна ва ўсіх галінах. "Ёсць адносная цэнавая стабільнасць, павялічваюцца даходы насельніцтва, па меры магчымасцяў падтрымліваюцца пенсіянеры, складваецца прафіцыт у знешнім гандлі, што камусьці здавалася немагчымым дзесяць гадоў таму", — пералічыў поспехі кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым ён падкрэсліў, што такія паказчыкі дэманструюць многія краіны рэгіёну. А гэта значыць, што Беларусь толькі карыстаецца магчымасцямі чарговай хвалі кан'юнктурнага росту. "Але ён не бясконцы. Шчыра кажучы, вельмі насцярожвае тое, што асноўныя трэнды нашай эканомікі пайшлі ўніз і Беларусь зноў уваходзіць у зону развіцця з тэмпамі ніжэй за сярэднесусветныя. Адставаць — непрымальна", — заявіў ён.

Лукашэнка запатрабаваў упэўненага агрэсіўнага росту ў эканоміцы, без якога не вырашыць ні эканамічныя, ні сацыяльныя задачы. Ён дадаў, што эканоміка павінна адказваць на новыя выклікі. Санкцыі, геапалітычная нестабільнасць і гандлёвыя войны — гэта ўжо новая "нармальнасць", кажа кіраўнік Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі