Лукашэнка распавёў беларусам, што такое "імпартная шмотка"

Лукашэнка распавёў беларусам, што такое "імпартная шмотка"

Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць эфектыўнасць абароны эканамічных інтарэсаў Беларусі на мяжы. 14 студзеня кіраўнік дзяржавы правёў нараду, прысвечаную зацвярджэнню рашэння на ахову дзяржмяжы органамі памежнай службы. Ён даручыў стварыць спецыяльную групу незалежных спецыялістаў. Яна вывучыць, ці ўсё зроблена па ранейшых даручэннях Лукашэнкі па ахове эканамічных інтарэсаў на мяжы.

Гаворка ідзе пра пошліны, дазволы, пра тарыфнае і нетарыфнае рэгуляванне. Гэта неабходна, каб абараніць унутраны рынак, патлумачыў Аляксандр Лукашэнка. "Мяжа — гэта не толькі бяспека, гэта вялікая эканоміка. Гэта падаткі, дзяржаўны бюджэт", — адзначыў ён.

Лукашэнка выказаў заклапочанасць, што спажывецкі рынак у Беларусі напоўнены імпартнымі таварамі:

"Народ мусіць разумець, што імпартная шмотка — гэта не толькі вялікія грошы з іх кішэні, але гэта і адсутнасць працы ў сябе. Мы працуем на чужога дзядзьку за мяжой".

Лукашэнка нечакана вырашыў выказацца пра індывідуальных прадпрымальнікаў

Для вырашэння гэтай праблемы трэба актывізаваць айчынную прамысловасць. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што беларускія тавары павінны і могуць быць не горшыя за імпартныя. Да таго ж, яны мусяць быць таннейшымі, інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка распавёў беларусам, што такое "імпартная шмотка"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі