Лукашэнка расказаў спецназаўцам, што бачыў, як АМАП білі нагамі

Лукашэнка расказаў спецназаўцам, што бачыў, як АМАП білі нагамі

28 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прыехаў у брыгаду спецназу ўнутраных войск ва Уруччы ў Мінску (в/ч 3214), паведамляе БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы сустракаецца са спецназаўцамі, каб традыцыйна паразмаўляць з імі пра пагрозу пратэстаў і войнаў. Для Лукашэнкі паказалі "тактыка-спецыяльны занятак з батальёнам спецыяльнага прызначэння", яму прадэманстравалі ўзоры вайсковай тэхнікі для спецаперацый.

У брыгадзе прысутнічаюць міністр унутраных спраў Юрый Караеў, камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Назаранка, камандзір сталічнага АМАПу Дзмітрый Балаба, камандзір Зводнага атраду хуткага рэагавання Аляксандр Быкаў.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што спробы нападаў на праваахоўнікаў павінны імгненна спыняцца (відаць, маюцца на ўвазе сутычкі пратэстоўцаў з сілавікамі падчас разгону мірных акцый, былі распачаты крымінальныя справы). Лукашэнка расказаў спецназаўцам, што бачыў відэа, як падчас адной з вулічных акцый АМАПаўцаў білі нагамі.

"Хлопцы павінны разумець, што яны ў сваім доме і нікому не дазволена іх штурхаць нагамі, гаварыў кіраўнік дзяржавы Балабе. — Ні ў якім разе на правакацыі не ісці, але не крыўдзіць хлопцаў. А то мы хутка даскакаемся, будзем няньчыцца, як у дзіцячым садку".

Раней беларускі кіраўнік наведаў дэсантнікаў у Брэсце і Віцебску, спецназаўцаў у Мар'інай Горцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі