Лукашэнка расказаў, калі беларусам не будуць патрэбныя шмоткі, малако і мяса

Лукашэнка расказаў, калі беларусам не будуць патрэбныя шмоткі, малако і мяса

У пятніцу, 22 студзеня, Аляксандр Лукашэнка ўхваліў новую Ваенную дактрыну Беларусі. У бліжэйшы час дакумент атрымае на разгляд парламент. Сутнасць дактрыны ў тым, што Беларусь — мірная краіна, якая не мае варожасці да іншых дзяржаваў. "Нам нічога чужога не трэба, але метра свайго не аддамо", — сказаў Лукашэнка. Ён нагадаў, што пагаршаюцца адносіны Расіі і Захаду, а наша краіна апынулася паміж імі, "паміж молатам і кавадлам".

Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі нашай краіны. Ён назваў прэтэнзіі, якія ў беларусаў заўсёды ёсць да ўлады: высокія кошты, невысокія заробкі і пенсіі, "шмоткі не такія, як імпартныя". Ды адзначыў, што людзі не даруюць, калі ўлада не гарантуе бяспечнае жыццё і суверэнітэт краіны.

Лукашэнка: "З цягам часу гэтыя прэтэнзіі сыдуць, яны проста забудуцца, або народ, як гэта заўсёды бывае, іх даруе ўладзе. Але не даруе аднаго — калі мы яму не забяспечым бяспеку і абарону суверэнітэту і незалежнасці краіны. Вось тады ні шмоткі, ні мяса, ні яйкі, ні малако — нічога не трэба будзе. Калі не будзе кавалка зямлі, на якім будуць жыць нашы дзеці і ўнукі".

Таму Лукашэнка паабяцаў патраціць "апошні рубель" з бюджэту на бяспеку нашага народу.

Лукашэнка расказаў, калі беларусам не будуць патрэбныя шмоткі, малако і мяса
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі