Лукашэнка: Расіі нас папракнуць няма чым —іх двухгаловы арол у два бакі глядзіць

Лукашэнка: Расіі нас папракнуць няма чым —іх двухгаловы арол у два бакі глядзіць

Беларусь у супрацоўніцтве з іншымі краінамі трымаецца курсу на шматвектарнасць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў карэспандэнту БЕЛТА падчас паездкі ў Брэст на святкаванне тысячагоддзя горада. 

"Не я ж пасяліў беларусаў на гэтым кавалку зямлі. Гасподзь нас тут пасяліў. Куды нам падзецца? Нас нідзе не чакаюць. Іншы зямлі нам ніхто не дасць", — прызнаўся Лукашэнка. 

Кіраўнік Беларусі заявіў, што за Беларусь часам ідзе нябачная барацьба. Па яго словах, усе хочуць уплываць на нашу краіну. "Але мой характар ​​і мяне вы ўжо даўно ведаеце. Я не прымаю, калі пачынаюць уплываць празмерна на шкоду нашаму народу. Гэта недапушчальна", — падкрэсліў ён. 

Шматвектарную палітыку ён патлумачыў тым, што Беларусь павінна глядзець і на Усход, і на Захад. На яго думку, Расіі ў гэтым сэнсе няма чым папракнуць нас. "У іх нават арол двухгаловы — ён і туды, і туды глядзіць. І нам ніхто не забароніць глядзець у розныя бакі", — дадаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі