Лукашэнка прызнаўся, што слухае музыку за рулём аўтамабіля

Лукашэнка прызнаўся, што слухае музыку за рулём аўтамабіля

Аляксандр Лукашэнка распавёў, якая яму падабаецца музыка і калі ён яе слухае. У аўторак кіраўнік дзяржавы сустракаўся ў Мінску з творчай моладдзю і адказваў на шматлікія пытанні. Па словах Лукашэнкі, падчас заняткаў спортам (калі ён на лыжах ці на лёдзе гуляе ў хакей) яму “не да музыкі”. Слухае ён яе за рулём аўтамабіля. А паколькі кіраўнік дзяржавы рэдка сам кіруе аўтамабілем, то і музыку слухае нячаста. Ён прызнаўся, што асабліва яму падабаюцца песні, якія выклікаюць асацыяцыі з малой радзімай, інфармуе БЕЛТА. Як вядома, малая радзіма Лукашэнкі — гэта аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна. Там на месцы дома, дзе ён жыў з маці, пабудаваны новы, які часам кіраўнік дзяржавы наведвае.

Вядомае відэа, на якім Аляксандр Лукашэнка ў 1990-я выконвае адну з песень савецкага і расійскага эстраднага спевака Валерыя Абадзінскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі