Лукашэнка прызначыў прадстаўнікоў: Румаса — на МТЗ, Качанаву — на "Нафтан"

Лукашэнка прызначыў прадстаўнікоў: Румаса — на МТЗ, Качанаву — на "Нафтан"

Аляксандр Лукашэнка прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы на буйных айчынных прадпрыемствах. У адпаведнасці з указам № 125, гэта прадстаўнікі ў адкрытых акцыянерных таварыствах, у статутных фондах якіх перавагае доля дзяржавы.

Як паведамляе БЕЛТА, прэм'ер-міністр Сяргей Румас стаў прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання Мінскага трактарнага завода. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч прызначаны ў ААТ "БелАЗ", старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка — на "Полацк-Шкловалакно", кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава — на "Нафтан", яе намеснік Мікалай Снапкоў — на "Беларуськалій", старшыня Камітэта дзяржкантроля Леанід Анфімаў — на "СветлагорскХімвалакно". Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр стаў прадстаўніком дзяржавы на "Граніце", генпракурор Аляксандр Канюк — у ААТ "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання", старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева — у "Белавію".

Адзначаецца, што ўказ прыняты ў мэтах павышэння ўзроўню і якасці карпаратыўнага кіравання ў згаданых адкрытых акцыянерных таварыствах.

Больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі