Лукашэнка прызначыў намесніка старшыні Следчага камітэта

Лукашэнка прызначыў намесніка старшыні Следчага камітэта

19 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка ўказам  №387 прызначыў новага намесніка старшыні Следчага камітэта. Гэтую пасаду заняў Андрэй Смаль.

Ён будзе займацца пытаннями кадравага, фінансавага і тылавога забеспячэння. 

Андрэю Смалю 44 гады. Ён нарадзіўся ў Брэсце 1 жніўня 1973 гада. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медінстытут.

З 1996 года па 1998 год працаваў лекарам-стажорам і лекарам-хірургам. З 1998 года па верасень 2007 года праходзіў службу ў акруговай ваенна-ўрачэбнай камісіі Упраўлення ўнутраных справаў Брэсцкага аблвыканкама.

З 2007 года па кастрычнік 2017 года працаваў на розных пасадах у Дэпартаменце фінансаў і тылу МУС Беларусі і Цэнтральнай ваеннай-медычнай камісіі МУС Беларусі.

Папярэднік Андрэя Смаля — генерал-маёр юстыцыі Валерый Гайдучонак — быў улетку 2017 года звольнены са службы ў запас па хваробе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі