Лукашэнка прыляцеў у Ашхабад з працоўным візітам

Лукашэнка прыляцеў у Ашхабад з працоўным візітам

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў з працоўным візітам у Ашхабад, перадае БЕЛТА.

11 кастрычніка ў сталіцы Туркменістана пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. У ім прыме ўдзел і беларускі кіраўнік. 

На саміце будуць абмяркоўвацца стратэгічнае эканамічнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў праваахоўнай і ваеннай галінах, барацьба з тэрарызмам і экстрэмізмам.

У Лукашэнкі запланаваная двухбаковая сустрэча з кіраўніком Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Сярод іншага будзе абмяркоўвацца сітуацыя з будаўніцтвам Гарлыкскага горна-ўзбагачальнага камбіната (ГУК), які ўзводзіла Беларусь. Амбасадар нашай краіны ў Туркменістане Вячаслаў Бяскосты напярэдадні сустрэчы заявіў, што ў гэтай сітуацыі нельга ўскладаць адказнасць толькі на адну краіну: "Туркменскі бок на нейкім этапе спыніў фінансаванне работ па завяршэнні будаўніцтва ГУКа. Адпаведна, нашы спецыялісты былі вымушаныя прыняць рашэнне аб прыпыненні будаўнічых і наладачных работ. Таму склалася такая сітуацыя, утварыліся ўзаемныя прэтэнзіі, бакі адзін на аднаго падалі ў міжнародны арбітраж Гандлёвай палаты Стакгольма".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі