Лукашэнка прыехаў на жніво пад Нясвіж

Лукашэнка прыехаў на жніво пад Нясвіж

27 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прыехаў на жніво ў Нясвіжскі раён. Кіраўніку дзяржавы распавядуць пра тое, як ідзе "бітва за ўраджай" не толькі ў рэгіёне, але і па ўсёй краіне, паведамляе БЕЛТА. Лукашэнка пабываў на полі прадпрыемства "Новае жыццё" і паедзе на Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з улікам кукурузы сёлета трэба сабраць не менш за 9,5 млн тон збожжа. Раней ён казаў, што ў Беларусі "небывалы ўраджай".

На мінулым тыдні беларускі кіраўнік эмацыйна выказаўся наконт працы ў нашай краіне замежных СМІ. Ён прапанаваў ім ехаць "у поле, дзе сёння ідзе сапраўды бітва, барацьба за ўраджай" і рабіць фота "камбайнера-тысячніка", расказваць аб "простых людзях-рабацягах, якія кормяць краіну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі