Вы тут

"Бітва за ўраджай": як камбайнёр-прыватнік убірае збожжа на Палессі (фота)

Уборачная ў вёсцы Перароў Жыткавіцкага раёна, Палессе, 25 ліпеня 2020 года / Еўрарадыё

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка параіў журналістам замест таго, "каб клікаць беларусаў на майданы", паехаць у поле, "дзе сёння ідзе сапраўды бітва, барацьба за ўраджай":

"Здыміце, распавядзіце, сфатаграфуйце камбайнёра-тысячніка, распавядзіце аб гэтых простых людзях-рабацягах, якія кормяць краіну", — сказаў кіраўнік Беларусі. Еўрарадыё на гэты раз зацаніла ідэю Лукашэнкі — але рэалізавала яе па-свойму.

Мы выправілася на Палессе — у вёску Перароў Жыткавіцкага раёну — дзе камбайнёр-прыватнік Мікалай з сынамі зарабляе добрыя грошы, жнучы пшаніцу на агародах землякоў. 

Некалькі гадоў таму Мікалай набыў уласны камбайн і на "высокі сезон" замяніў сабой "калгасную" тэхніку. Дамовіцца з ім можна прасцей і хутчэй, а праца будзе выкананая якасна.

Спойлер: жніво — гэта сапраўды прыгожа.

Мясцовыя жыхары садзяць ля дому пшаніцу і жыта, каб рабіць з іх муку — яна ідзе на корм хатняй жывёле, з яе палешукі выпякаюць хлеб
А яшчэ пшаніцу можна прадаць — кошт аднаго меху на мясцовым рынку — 30-35 рублёў.
У сярэднім з аднаго прыватнага поля атрымліваецца 25-40 мяшкоў зерня
Мясцовыя жыхары радыя добраму ўраджаю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.