Лукашэнка: Прычыну "прадуктовага канфлікту" трэба шукаць у Маскве (відэа)

11 снежня ў беларускага кіраўніка праходзіць нарада па актуальных пытаннях развіцця эканомікі. У прыватнасці, на ёй абмяркоўваецца сітуацыя з абмежаваннем паставак харчавання ў Расію.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, якія перадае БЕЛТА, прычыну гэтага канфлікту трэба шукаць не ў Беларусі: "Калі вы заўважылі, у тых жа расійскіх сродках масавай інфармацыі зноў пачынаюцца папрокі на наш адрас, і асабліва на мой, што вось Лукашэнка даводзіць сітуацыю да самага верху. Павінен сказаць, што гэтыя прыкормленыя палітолагі і журналісты (ад іх чакаць наогул няма чаго) дрэнна слухалі таго ж Лукашэнку, калі ў папрок свайму ўраду я паставіў роўна тое ж, што праблему вывелі на самы высокі ўзровень".

Кіраўнік Беларусі заявіў, што беларускі бок правёў перамовы на ўсіх узроўнях расійскай улады: "Усе этапы былі пройдзеныя, пачынаючы ад перамоваў з пятровымі, івановымі, данквертамі, з урадам Расійскай Федэрацыі, ну, апошняя ўжо прыступка — прэзідэнты". Лукашэнка параіў расійскім журналістам і палітолагам пашукаць прычыну "прадуктовага канфлікту" ў Маскве.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі