Лукашэнка правярае, наколькі абаронены беларускія інтарэсы ў Мытным саюзе

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка занепакоены тым, ці здолеў урад абараніць і цалкам улічыць беларускія эканамічныя і знешнепалітычныя інтарэсы пры фармаванні Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Пра гэта ён заявіў на сённяшняй нарадзе, прысвечанай пытанню фармавання Мытнага саюза, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што "напярэдадні прыняцця канчатковага рашэння" чакае ўсебаковай справаздачы ад ураду. "Ці вырашыць мытны саюз тыя праблемы, з якімі мы сутыкнуліся пры будаўніцтве Саюзнай дзяржавы?", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі