Лукашэнка прапаноўвае ЗША вярнуцца да дыялогу з Беларуссю

Аляксандр Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у наладжванні дыялогу з ЗША без якіх-небудзь папярэдніх умоў з іх боку і параіў абранаму прэзідэнту Бараку Абаму выконваць перадвыбарныя абяцанні. Пра гэта беларускі прэзідэнт заявіў у інтэрв'ю амерыканскай газеце "The Wallstreet Journal". Ён выказаў меркаванне, што амерыканцы зразумелі, што Беларусь — ключавая краіна ў Еўропе і з ёй трэба супрацоўнічаць.

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь і ЗША павінны найперш вярнуцца да перадкрызіснага этапу і нанава распачаць дыялог.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі