Лукашэнка прапанаваў ЗША руку дружбы

Беларусь гатовая пакінуць усе крыўды ў мінулым і пачаць плённае супрацоўніцтва з ЗША ў эканамічнай ды іншых сферах. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка 29 сакавіка на сустрэчы з кіраўніцтвам шэрагу буйных амерыканскіх кампаній. Вялікія надзеі на нармалізацыю адносін Лукашэнка звязвае з новай адміністрацыяй ЗША. "З цяперашняй адміністрацыяй мы ўжо пачалі асцярожную гутарку і гатовыя працягнуць руку сяброўства амерыканскім партнёрам", - заявіў беларускі лідэр. Аднак ён выказаў сумнеў у магчымасці цывілізаванага, эфектыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння ва ўмовах, калі адзін з бакоў знаходзіцца пад адкрытым ціскам.

На думку беларускага кіраўніка, кропкавыя эканамічныя санкцыі да асобных беларускіх прадпрыемстваў, ужытыя адміністрацыяй Джорджа Буша-малодшага, дагэтуль ствараюць негатыўны фон для развіцця ўсяго комплексу гандлёва-эканамічных сувязяў паміж дзвюма дзяржавамі.

Таксама Лукашэнка прывітаў стварэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і ЗША. Як адзначае БЕЛТА, з ініцыятывай аб'яднаць бізнэсмэнаў дзвюх краін выступіў амерыканскі бок.


Фота: "Народная воля"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі