Лукашэнка прагназуе да канца красавіка "істотныя" змены ва ўрадзе
"Істотныя" змены ва ўрадзе збіраецца правесці ў бліжэйшыя тыдзень-два кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, да такога кроку яго штурхае эканамічная сітуацыя. "Хто сёння не можа працаваць, той сыйдзе", — цытуе словы Лукашэнкі БелаПАН. На лёс некаторых міністраў, а таксама кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў улады і кіравання паўплываюць вынікі працы эканомікі, адзначыў кіраўнік дзяржавы.