Лукашэнка — пра санкцыі: Нахіляць нас нікому не дазволена

Такую заяву зрабіў сёння Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па ўнутрыпалітычных пытаннях.

"Ні пад каго прагінацца мы не маем намеру, і нахіляць нас нікому не дазволена. І датычыцца гэта павінна абсалютна ўсіх, хто паспрабуе ціснуць і блакаваць краіну, — будзе гэта асобная група краін або нават Еўрасаюз у цэлым", — цытуе БЕЛТА кіраўніка краіны.

Лукашэнка чакае ад Міністэрства замежных спраў "канкрэтных прапаноў па процідзеянні антыбеларускай кампаніі за мяжой". "Нам неабходна выпрацаваць комплекс мер, якія не дадуць магчымасці зрабіць нашу краіну пешкай у чужой гульні і нанесці ўдар па нашай эканоміцы, бяспецы і суверэнітэту", — падкрэсліў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі