Вы тут

Лукашэнка — пра Ціханоўскую: "Наш прэзідэнт у Літве!"

Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya

27 лістапада Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з медыкамі ў 6-й бальніцы заявіў, што яго спецслужбы перахапілі "канферэнцыю... збеглых" апазіцыянераў. Раздрукоўка яе яго "ўразіла". "Мужыкі, ну што вы ад мяне патрабуеце, вы ж разумееце, што я нічога не вырашаю", — пераказвае Лукашэнка нібыта словы Святланы Ціханоўскай.

"Я нічога не вырашаю" — наш прэзідэнт у Літве!", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Ім патрэбны нейкі чалавек, а які? — працягваў ён. — Вось яна патрапіла. Выбары фальсіфікаваны, яна выйграла, не Лукашэнка. Яны ўсіх пераканалі там, сваіх і сябе ў гэтым пераканалі. І яе там трымаюць. Ну проста імя. А каго больш?!".

Падобныя "перахопы" становяцца "фішкай" Аляксандра Лукашэнкі. Таксама ў пятніцу ён заявіў пра перахопы размоваў палітыкаў Польшчы, Германіі, Украіны і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.