Вы тут

Лукашэнка пералічыў, з кім ён сустракаўся хворы на каранавірус

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

Падчас паездкі ў Брэсцкую вобласць Аляксандр Лукашэнка расказаў, якія мерапрыемствы ён наведваў падчас хваробы на каранавірус.

У першую чаргу, як перадае БЕЛТА, ён назваў міратворчы кантынгент АДКБ, які вярнуўся з Казахстана: "Мне было не вельмі добра, але я не мог не прыехаць на аэрадром, не сустрэць сваіх "дзяцей" - 250 чалавек, якіх я паслаў у нязведанае".

Таксама хворы на каранавірус Лукашэнка наведаў уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" (пасля гэтага з'явіліся чуткі пра хваробу мітрапаліта Веніяміна), службу ў царкве на Нараджэнне Хрыстова ды інш.

"Прыём на Стары Новы год — я заўсёды прымаў журналістаў, артыстаў, нашых культурных дзеячаў, чыноўнікаў. Як іх не ўшанаваць, не ўзнагародзіць? Быў шэраг мерапрыемстваў, якія без прэзідэнта быць не маглі", — заявіў ён.

Пра тое, што ён перахварэў на штам омікрон Лукашэнка выказаўся на днях. На яго думку, заразіцца ён мог на хакейнай трэніроўцы з хакеістамі, якія вярнуліся з ААЭ і неўзабаве ў іх выявілі каронавірус. 

Раней Лукашэнка заяўляў, што над лядовай пляцоўкай вірусаў не бачна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.