Лукашэнка патрапіў у «чорны спіс» у Літве

Урад Літвы зацвердзіў спіс «неўяздных» асобаў, сярод якіх каля 70 чалавек з Беларусі. У спіс патрапіў і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведаміла прэс-служба літоўскага ўраду. Яна адзначыла, што 6 чэрвеня адбылася фармальная працэдура «ратыфікацыі» спісу, прынятага паўтары гады таму Еўрасаюзам. Сакратар літоўскага Міністэрства замежных спраў Дэйвідас Матулёніс выказаў спадзяванне, што сённяшні крок ураду не прывядзе да пагаршэння адносінаў Літвы і Беларусі.  

Дарэчы, апошні раз у Літве Лукашэнка быў у 1997 годзе. Тады якраз і ўзнік скандал з нібыта падрыхтоўкай на яго замаху на тэрыторыі суседняй краіны.

РИА «Новости»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі