Лукашэнка папярэдзіў сваіх давераных асоб пра няпростыя 2-3 тыдні

Лукашэнка папярэдзіў сваіх давераных асоб пра няпростыя 2-3 тыдні

Увечары 22 ліпеня Аляксандр Лукашэнка сабраў у Палацы Незалежнасці ў Мінску сваіх давераных асоб, як кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Іх у яго 30. Сярод гэтых людзей — старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, дэпутат Алег Гайдукевіч, кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі.

Лукашэнка нагадаў ім, што яны "не проста людзі аўтарытэтныя", а "фармуюць меркаванні ў нашым грамадстве". Ён сказаў, што не будзе праводзіць інструктаж, проста "павінен адказаць на тыя пытанні, якія, вы ўжо адчулі, нашы людзі задаюць вам на сустрэчах".

"Перыяд востры, — працягваў Аляксандр Лукашэнка. — ...Ёсць пра што пагаварыць". Паводле яго слоў, сітуацыя "вельмі хутка мяняецца". Лукашэнка настройваў сваіх давераных асоб, што "трэба будзе прайсці няпросты гэты перыяд... гэтыя два-тры тыдні, якія засталіся да выбараў". Ён сказаў, што падчас сустрэч з людзьмі трэба гаварыць: "выбарамі жыццё наша не заканчваецца". "Ці тое яшчэ будзе пасля выбараў", — падкрэсліў беларускі кіраўнік і кандыдат у прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі